Играйка


БЕЛАРУСКIЯ НАРОДНЫЯ ГУЛЬНI

 Паважаныя бацькі,

 прапануем Вам беларускія гульні,

 у якія Вы можаце пагуляць разам са сваімі дзецьмі.

Гульня "У мядзведзя на бару"

«У мядзведзя на бару» — беларуская народная гульня. Сярод удзельнiкаў выбiраецца «мядзведзь». Астатнiя дзецi iмiтуюць збiранне грыбоў i ягад, спяваюць песню: «У мядзведзя на бару грыбы, ягады бяру. Мядзведзь рычыць, на нас глядзiць». «Мядзведзь» бегае за дзецьмi, пакуль усiх не пераловiць. Першы схоплены становiцца «мядзведзем». Гульня працягваецца спачатку.

Гульня «ПРЭЛА-ГАРЭЛА»    

Апісанне гульні. Да пачатку гульні выхавальнік у розных месцах пляцоўкі хавае цацкі. Дзеці становяцца ў круг і гавораць наступныя словы:

 Прэла-гарэла,

 За мора ляцела,

 А як прыляцела,

 Дзе-небудзь села.

 Хто першы знойдзе,

 Той сабе возьме.

     Пасля гэтага яны разбягаюцца па пляцоўцы і шукаюць схаваныя цацкі.

Правілы гульні: дзеці не павінны бачыць, куды выхавальнік хавае цацкі; пераможцам лічыцца той, хто болып іх знойдзе.




Гульня «ЗАІНЬКА»       

    Апісанне гульні. Д зеці бяруцца за рукі і ўтвараюць круг. У сярэдзіне — заінька. Усе спяваюць:

 Заінька бялюсенькі,

 Заінька шарусенькі!

 Праскачы ў дзірачку

 Ды не пабі спіначку!

     На гэтыя словы зайчык імкнецца выскачыць з круга, але дзеці не пускаюць: хутка прысядаюць, як толькі ён набліжаецца да каго-небудзь з іх.

 Пасля гэтага дзеці спяваюць далей:

 Заінька, павярніся,

 Шэранькі, павярніся!

 Тупні ножкай, паскачы

 Ды ў далоні запляшчы!

     Пры заканчэнні песні ўсе павінны запляскаць у далоні. Гэтым момантам карыстаецца зайка: ён дакранаецца да каго-небудзь з дзяцей і хутка становіцца на яго месца.

Той, хто застаўся без месца, павінен выконваць ролю заінькі.

Правілы гульні: пры набліжэнні заінькі ігракі павінны хутка ўзяцца за рукі; калі яны не паспеюць зрабіць гэтага, той, да каго дакрануўся зайчык, займае яго месца.


Гульня “ЛАВІЦЬ КУРЫ”             

Апісанне гульні. Дзеці выбіраюць пеўня, усе астатнія — куры.

Певень расстаўляе рукі і гоніць курэй пад печ:

 —Кыш пад пен, кыш пад печ...

 Потым певень пытае:

 —А колькі вас ёсць?

 —Колькі ў лесе дроў!

     Куры разбягаюцца, а певень ловіць іх. Пасля ўсе садзяцца на лаву, певень скручвае пытку з хусткі або ручніка. 3 кожнай курыцай у яго адбываецца размова:

 —На чым сядзіш?

 —На ганачку.                                                                                                                           

—За што трымаешся?

 —За клямачку.

 —А што гэта збоку?

 —Бочка.

 —А што ў бочцы?

 —Мёд.

 —А каму есці?

 —Мне, а пеўню нос у смале.

Тады певень б'е пыткай курыцу,

тая ўцякае і хаваецца. Калі ж курыца на пытанне «Каму есці?» адказ­вае: «Певень, для цябе мядок», — ён яе не чапае, а пераходзіць да наступнай.

Правілы гульні: певень павінен лавіць курэй на абмежаванай плошчы


Гульня "Гусі"    

Дзіцячая гульня, якая развівае спрыт і лоўкасць.

«Гусіная матка» ў «полі» або на лаўцы кліча «гусей» (за 20—25 м):

«Гусі, да дому!».

Гусі хорам пытаюцца: «А што дома?»

 – «Піці і есці, але ж ваўкі дзесьці!»

 – «А што ім рабіць?».

 Адказваюць «ваўкі»: «Гусей давіць!»,

а матка – «Шэры, белы, валахаты, уцякайце  ўсе да хаты !».

«Ваўкі» ловяць «гусей», якія не дабеглі да «маткі»

Гульня праводзіцца некалькі разоў, пакуль не будуць злоўлены ўсе.









 

Комментариев нет:

Отправить комментарий

22 февраля в группах № 6,9 прошёл физкультурно-музыкальный праздник "Мы -защитники Родины"